Рубрики
Ресурсы
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
Сайт Президента Республики Беларусь
Национальный правовой портал
Земляне

23.11.2017

Маладыя гаспадынькі

<p>23.11.2017</p>
<p>Маладыя гаспадынькі</p>

Разам з конкурсамі прафесійнага майстэрства па розных галінах, зімовай і летняй спартакіядамі працаўнікоў аграпрамысловага комплексу з’явілася і новая традыцыя. Ужо другі раз запар у вобласці праводзіцца конкурс «Маладая гаспадыня АПК».
У  гэтым па-святочнаму яркім шоу прынялі ўздел 24 прадстаўніцы з усіх раёнаў і перапрацоўчых прадпрыемстваў сістэмы АПК. У конкурсе было шэсць этапаў, прайшоўшы якія дзяўчаты здолелі прадэманстравать свае інтэлектуальныя, артыстычныя здольнасці, а таксама ўменне рукадзельнічаць і, зразумела, завіхацца каля пліты.
Усё гэта гледачы ўбачылі на сцэне і на выстаўцы-дэгустацыі, разгорнутай у фае Кіраўскага раённага цэнтра культуры і адпачынку. Варта адзначыць, что журы, у якое ўвайшлі такія вопытныя і паважаныя асобы, як старшыня абкома прафсаюза працаўнікоў АПК В.Гейдэль, Герой Сацыялістычнай Працы механізатар-ветэран з Дрыбіна А.Байкоў, ганаровы грамадзянін Кіраўска У.Серакоў, пераможца аналагічнага мінулагодняга конкурсу Людміла Кавалёва з ААТ «Фірма «Кадзіна» Магілёўскага раёна, было вельмі няпроста вызначыць пераможцу. Узровень іх падрыхтоўкі, модныя строі і прычоскі былі на вышыні. У выніку верхні радок «турнірнай табліцы» заняла педагог-арганізатар Кіраўскага прафесійнага ліцэя — філіяла Жыліцкага сельскагаспадарчага каледжа 20-гадовая Лізавета Шарстабаева. Ёй таксама ўручаны прыз глядацкіх сімпатый. На другую прыступку ўзнялася Марына Уладзімірава з ААТ «Фірма «Кадзіна» Магілёўскага раёна, а на трэцюю — Вольга Кандраценка, якая працуе рыбаводам у КСУП «Саматэвічы Агра» Касцюковіцкага раёна. Шэраг дзяўчат атрымалі дыпломы за перамогу ў адпаведных намінацыях. У іх спісе зноў жа былі названыя вышэй прызёры конкурсу.
Цяпер чарга — за маладымі гаспадарамі. Але яны будуць спаборнічаць ужо ў наступным годзе.
Мікалай РУДКОЎСКІ.